ОГП

Switch to desktop Login



Сапраўднае не патрабуе доказаў

Оцените материал
(2 голосов)

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь запатрабавала, каб тыя людзі, якія стаяць за бел-чырвона-белы сцяг, паведамілі навошта ён патрэбны.

Хацеў бы нагадаць чыноўнікам, калі, канешне, яны чыталі і помняць "Майстра і Маргарыту" Булгакава, як Воланд сказаў: "Не трэба ніякіх доказаў Хрыста, проста ён быў, і ўсё". 

Дык вось я аб чым: не трэба ставіць пад сумніў, тое, што было стагоддзямі нашым родным, а трэбы гэта  прыняць як дадзенае Богам. Я яго прыняў, і ніколі ад гэтага не адмоўлюся. У мяне заўсёды бел-чырвона-белы сцяг, і не трэба ніякіх доказаў.