ОГП

Switch to desktop Login



Багданкевіч: Нам сапраўды трэба мяняць уладу

Оцените материал
(5 голосов)

Пра гэта заявіў эканаміст Станіслаў Багданкевіч падчас устаноўчай канфэрэнцыі кааліцыі «За свабодныя і сумленныя выбары дзеля лепшага жыцьця „Талака“»:

«Цяпер я не чакаю абвальнай дэвальвацыі. У нас ёсьць магчымасьць атрымаць 440 мільёнаў даляраў ад Эўразійскага фонду. Нам абяцае Кітай 500 мільёнаў даляраў.

Яшчэ 5 мільярдаў юаняў (больш за 800 мільёнаў даляраў. Мінфін распаўсюджвае аблігацыі, спадзяецца атрымаць у насельніцтва грошы).

Ермакова усталявала высокія уклады па дэпазытах, і такім чынам людзі трымаюць грошы ў банках у беларускіх рублях. Ёсьць рэзэрвы ў Нацбанку. Ад пачатку года больш чым у два разы ўпалі фінансавыя рэзэрвы.

Я спадзяюся, што дойдзе да вышэйшага кіраўніцтва, што трэба вырашаць праблему. Цэны растуць літаральна на ўсё. На мяса, на хлеб, на малако, на гарэлку і на піва.

Нам сапраўды трэба мяняць уладу. На мясцовым узроўні і на ўзроўні ўсёй краіны».