ОГП



Леанід Заіка: Мы – не бараны, за такое трэба караць

Оцените материал
(7 голосов)
Леанід Заіка Леанід Заіка

Чаму краіна нясе страты, калі НПЗ прадаюць перапрацаваную расейскую нафту?

 

Беларуская эканоміка паслухмяна выканала загад Лукашэнкі і вырасла на 4,5% ВУП у I паўгоддзі - на 0,6 п.п. больш, чым сусветная эканоміка.

Прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў і іншыя ўжо рыхтуюцца да размеркавання пула грашовай узнагароды і медалёў, а ацэнкі Лукашэнка не падобныя на радасць і поўнае задавальненне. Мабыць, правадыра краіны не пераконваюць пераможныя рэляцыі ягонага ўраду, бо ён выдатна ведае ім кошт. У рамках цяперашняй мадэлі Савок/Дзяржплан Саўмін можа напружыць дырэктарат, асвоіць мільярды даляраў крэдытных рэсурсаў, павялічыць заробкі і пенсіі.

Ён можа нацыяналізаваць актывы, аб'яднаць стратныя прадпрыемствы ў холдынгі або перадаць камерцыйныя арганізацыі ва ўправу дзяржаўнай спецыялізаванай структуры. А вось стварыць прынцыпова новыя крыніцы хуткага доўгатэрміновага росту і развіцця цяперашняя вертыкаль не ў стане.

Уяўныя дасягненні беларускай эканомікі і яе рэальныя праблемы ў матэрыяле БелГазеты пракаментаваў кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка:

- Гэта ўсяго толькі падскокванні раённага маштабу. У 2014 годзе ВУП у даляравым вылічэнні ляснуўся амаль на 40%, а цяпер будзем дадаваць па 3-4% за год? Такімі тэмпамі нам спатрэбіцца 10 гадоў, каб выйсці на дакрызісны ўзровень. Смешна.

Разагрэў эканомікі адбыўся, з аднаго боку, дзякуючы росту кошту нафты. З іншага - за кошт росту купляў, абарачэння праз цалкам неабгрунтаваны завышаны рост заробку. Гэта нездаровая тэорыя. Каб унутраны рынак спрыяў росту эканомікі, ёсць два шляхі. Першы - стварэнне новых вытворчасцяў і рост эфектыўнасці малога і сярэдняга бізнэсу. Другі - кэйнсіянскі, які абвяшчае, што для росту эканомікі трэба стымуляваць рост даходаў - заробкаў, пенсій, дапамог, стыпендый, за кошт гэтага будзе павялічвацца ўнутраны спажывецкі попыт. Улады пайшлі акурат другім шляхам. Наколькі намінальна павялічыліся даходы ў нас?

За студзень-травень 2018 года рэальныя даходы выраслі на 7,7%, намінальныя заробкі - на 18,8%, а рэальная - на 13,4% пры росце прадукцыйнасці працы на 5,2%.

Гэта значыць пры росце ВУП на 4%, заробак у намінальным вылічэнні вырас амаль на 19%? Гэта азначае наступнае: памер пірага павялічыўся на 4%, а азвотных з’есці гэты пірог - аж на 20%. Макраэканамічны дысбаланс, аднак, - дастаткова высокі прырост даходаў на фоне дастаткова нізкага прыросту ВУП. Гэта стварае пагрозу эканоміцы, ламае грашовую палітыку, абменны курс. Што з гэтым рабіць? Паставіць ўрад на лінейку гатоўнасці і даць выспятка.

Прэзідэнт сказаў - тэмпы росту павінны быць вышэйшыя за сусветныя. Вось чыноўнікі і ўзялі пад казырок. У савецкі час, за Брэжневым, прымаліся 5-гадовыя планы, у якіх закладваліся высокія тэмпы росту - 23-25%. Тады гэта называлася навукова абгрунтаваным планаваннем. Цяпер чамусьці не кажуць пра навукова абгрунтаваную макраэканамічную палітыку. А я б усё ж такі рэкамендаваў міністру эканомікі Уладзіміру Зіноўскаму часцей гаварыць пра навукова абгрунтаваны макраэканамічны дырыжызм.

Ва ўлады развілося прывыканне да браку грошай і дрэнных фінансавых паказчыках эканомікі краіны. Гэта ўласціва ўсім эканомікам, у якіх адсутнічае ўсякая канкурэнцыя - палітычная, эканамічная, тэхналагічная.

Дарэчы, не трэба ставіць мэту дасягнуць сусветных тэмпаў росту эканомікі. Галоўная мэта - пэўная сума нормы ашчадку.

Так рабілі ў Расеі ў 1990-я гады - прадпрыемствы проста з'ядаліся.

Таварыш Вакульчык (старшыня КДБ. - заўв.), ыось вам тэма для разважання: чаму, прадаючы на замежных рынках за канверсаваную валюту 2/3 нафты, якую купляе сама Беларусь, нашы НПЗ стратныя? Чаму шматпакутная краіна нясе страты, калі беларускія НПЗ прадаюць на сусветным рынку перапрацаваную расейскую нафту?

Навесці парадак у гэтай сферы трэба. Не можа рэнтабельнасць НПЗ быць на ўзроўні рэнтабельнасці малочных заводаў - 3%, як у 2017 годзе.

ВУП Беларусі вырас на 4,5%. Фармальна гэта азначае макраэканамічны рост. Урад такім чынам спрабуе сказаць прэзідэнту: мы зрабілі ўсё, каб адвесці краіну ад прорвы, аддаліць яе ад статусу «краіны, аб якую выціраюць ногі».

Тое, што ўрад адводзіць нас кудысьці, я заўважыў. Але мы ж не бараны. Мы бачым, што паўстала сур'ёзная макраэканамічная дэстабілізацыйная сітуацыя. За гэта трэба сур'ёзна караць.