A+ A A-


Станіслаў Багданкевіч: Без крэдытаў у беларускага рубля будуць праблемы

Оцените материал
(8 голосов)
Станіслаў Багданкевіч Станіслаў Багданкевіч

Галоўная рызыка ў крэдыторскай запазычанасці стратных дзяржаўных прадпрыемстваў і запазычанасці Беларусі на замежным рынку.


Былы кіраўнік Нацбанка Станіслаў Багданкевіч у каментары udf.by адзначыў, што курсу беларускага рубля ў наступным годзе могуць пагражаць даволі сур'ёзныя праблемы.

«Галоўная рызыка ў крэдыторскай запазычанасці перад банкамі стратных дзяржаўных кампаній і прадпрыемстваў, а таксама запазычанасці Рэспублікі Беларусь на замежным рынку – перад Расеяй і міжнароднымі структурамі. Дагэтуль мы гэтыя пазыкі, фактычна, і не выплачвалі: старыя крэдыты выплачвалі, узяўшы новыя. Рэфінансавалі ранейшую запазычанасць», – сказаў Багданкевіч.

Цяпер жа новых крэдытаў ад Расеі чакаць не выпадае ў сувязі з эканамічнымі спрэчкамі паміж краінамі, не разлічваюць ва ўрадзе ў 2020 годзе і на новую праграму з МВФ.

«Калі мы не атрымаем новых крэдытаў ад Расеі ці Захаду, гэта будзе вялікай праблемай для курса беларускага рубля, для ўстойлівасці на грашовым рынку», – мяркуе былы кіраўнік Нацбанка.

Тым часам беларускія банкі ўсё яшчэ прапануюць прывабныя безадзыўныя дэпазіты ў беларускіх рублях - пад 12-13% гадавых. Ці моцна рызыкуюць грамадзяне?

«На сённяшні дзень я не бачу вялікай рызыкі, бо сітуацыя з курсам яшчэ кантралюемая», – сказаў Багданкевіч.

 

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

Рассылка

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.