A+ A A-


29 сакавіка – працяг суда на Аляксандрам Кабанавым

Оцените материал
(14 голосов)

Разгляд адміністрацыйнай справы сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандра Кабанава ў судзе Бярозаўскага раёна працягнецца 29 сакавіка аб 11-й гадзіне.



Гвалтоўна затрыманы 24 сакавіка бярозаўскімі міліцыянтамі Кабанаў быў змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання, адкуль яго прывезлі ў суд 26 сакавіка каля 16 гадзін, паведамляе Радыё Рацыя.

Аляксандра Кабанава абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве 18 сакавіка на плошчы Леніна ў Берасці, куды людзі вышлі з маўклівым пратэстам супраць будаўніцтва акумулятарнага завода. Берасцейцы кармілі на плошчы галубоў, а Кабанаў іх здымаў на відэа, гаворыць Аляксандр Кабанаў:

– Я лічу сябе невінаватым. Кожны разважлівы чалавек разумее, што я нічога не парушаў, ні ў чым не вінаваты. І калі ўжо за такое людзей саджаюць у камеру, прэвентыўна затрымліваюць, то я не ведаю тады, што нам увогуле застаецца рабіць.

Бярозаўская міліцыя зрабіла таямніцу з таго, калі Аляксандра Кабанава прывязуць у суд. Жадаючым падтрымаць Кабанава прыйшлося з раніцы амаль да вечара сцерагчы дастаўку Кабанава ў суд, абураецца сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Таццяна Тарасевіч:

– Нам сказалі, што такую інфармацыю яны не даюць, бо гэта ўмешванне ў прыватнае жыццё. Хоць тут палітычная справа, а не нейкія там прыватныя разборкі ці крымінальныя справы. Навошта рабіць таямніцу там, дзе яе няма?

Паводле сябра праваабарончага цэнтра “Вясна” Сержука Русецкага, не было ніякай патрэбы хапаць Кабанава напярэдадні свята, кідаць яго ў ізалятар, калі спакойна можна было выклікаць у суд павесткай за такое “злачынства”, як відэаздымка мірных грамадзян.

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.