ОГП

Switch to desktop Login



АГП віншуе Ігара Аліневіча з Днём народзінаў!

Оцените материал
(4 голосов)

24 верасня палітвязню, аўтару кнігі «Еду ў Магадан» Ігару Аліневічу споўнілася 30 гадоў.

Зараз ён знаходзіцца ў наваполацкай калоніі № 10.

«Ёсць святы, якія праходзяць будзённа і незаўважна, – кажа лідэр АГП Анатоль Лябедзька. – Той жа Дзень народзінаў. Але для людзей, якія не могуць пасядзець за сталом разам са сваімі роднымі, блізкімі і сябрамі, ён набывае асаблівы сэнс. У гэты дзень не хацелася б гаварыць нейкія банальныя віншаванні. Галоўнае пажаданне для усіх, хто сёння не разам з намі, хто з’яўляецца вязнем сумлення – Свабоды.

У Ігара Аліневіча ёсць самае галоўнае – стрыжань. Гэта чалавек, які ведае, што ён робіць і чаму гэта робіць . Гэта чалавек, які не выйдзе з турмы, стоячы на каленях. Гэта чалавек, які ніколі не будзе прасіць, каб нехта звыш сваёй царскай міласцю яго памілаваў. І добра, што такія людзі ў Беларусі ёсць, бо іх дзеянні натхняюць і даюць шанец для краіны.

Пажаданне адно – хуткай свабоды. Каб ты выйшаў з высока паднятай галавой. А тое, што ты можаш наўпрост глядзець у вочы кожнаму, я ў гэтым не сумняваюся. Ну і каб часцей даходзілі пісьма, каб іх было шмат і яны стваралі добры пазітыўны настрой».