ОГП



Аляксандр Кабанаў: Улада прайграла інфармацыйную вайну (відэа)

Оцените материал
(9 голосов)
Аляксандр Кабанаў Аляксандр Кабанаў

Сістэма бароніць сваіх нягоднікаў і прэсуе тых, хто пра іх расказвае.


Выклік сябра АГП, блогера Аляксандра Кабанава ў Бярозаўскі РАУС для дачы паказанняў у якасці асобы, супраць якой пачата адміністрацыйная справа, скончыўся аглядам вясковых дамоў бацькі і самога Кабанава, а таксама кватэры яго дзяўчыны.

У міліцыі Кабанаў даведаўся, што супраць яго пачата крымінальная справа нібыта за абразу берасцейскага міліцыянта падчас стрыму 26 лютага.

Агляд жылля працягваўся з 12 да амаль 17-ці гадзін. Нічога не было знойдзена з тэхнікі, якая цікавіла міліцыянтаў, кажа «Радыё Рацыя» Аляксандр Кабанаў:

– Напісаў на мяне заяву маёр М. Ён пакрыўдзіўся на тое, што я назваў яго злачынцам і дурнем. Я ад сваіх слоў не адмаўляюся. Я так лічу. Я буду дабівацца таго, каб правасуддзе здзейснілася і спадар М. сядзеў на нарах.

На думку Аляксандра Кабанава, сістэма бароніць сваіх нягоднікаў і прэсуе тых, хто пра іх расказвае. Маёр М. пры затрыманні Кабанава зімой пратрымаў яго на вялікім марозе звыш трох гадзін у аўтазаку і не адпусціў нават у прыбіральню.

Але Кабанаў лічыць, што справа зусім не ў абразе М.:

– Улада прайграла інфармацыйную вайну. Прайграла цалкам. Ствараюцца ўмовы нездаровай канкурэнцыі. То бок, вось вам забаронім працаваць і пакінем адну крыніцу інфармацыі, якая будзе гаварыць тое, што патрэбна нам.

Ціск на незалежных журналістаў і блогераў узмацніўся па ўсё Беларусі. Ідуць вобшукі і адбываюцца арышты, праз суды журналістаў караюць вялікімі штрафамі.