ОГП

Switch to desktop Login



Багданкевіч: Закон мусіць быць вышэйшы за волю чыноўніка (відэа)

Оцените материал
(2 голосов)

Інвестары па-ранейшаму абмінаюць Беларусь і прычынаў гэтаму шмат. 

$ 7 млрд наўпроставых інвестыцыяў, з якіх больш за $ 4 млрд – за кошт прыватызацыі. Урад агучвае чарговы амбітны эканамічны прагноз, у той час як незалежныя эксперты папярэджваюць: ніводзін папярэдні прагноз не спраўдзіўся.

Якія ж шанцы мае Сінявокая на інвестыцыйнуцю будучыню, абмяркоўвалі на круглым стале, што адбыўся ў менскім офісе АГП. Удзельнікі сустрэчы канстатуюць: інвестары па-ранейшаму абмінаюць Беларусь і прычынаў гэтаму шмат.

МІХАІЛ БАРАЗДЗІН, ЭКСПЕРТ У СФЕРЫ ІНВЕСТЫЦЫЯЎ:

«Не павялічылася колькасць спрыяльных фактараў – яны не паляпшаюцца, а, хутчэй, нават пагаршаюцца. У асноўным фактары звязаныя з рызыкамі, ненадзейнасцю і прыватнай уласнасці, абарона правоў інвестараў і іншае – гэта значыць, усё сігналы, якія цяпер адбываюцца ў Беларусі, яны негатыўныя».

Упэўненасці не дадае нават з’яўленне «Закону аб інвестыцыях», адным з самых адмоўных пунктаў якога адмыслоўцы называюць палажэнні аб нацыяналізацыі. А гучныя справы «Спартака», «Камунаркі» ды «Сукна» робяць больш яўным самы страшны жах інвестара.

СТАНІСЛАЎ БАГДАНКЕВІЧ, БЫЛЫ СТАРШЫНЯ НАЦБАНКУ РБ:

«Сама сістэма карупцыйная. Калі не паводле закону магу штосьці набыць, а толькі забраць твае акцыі ды ўласнасць і долю. Закон мусіць быць вышэйшы за волю чыноўніка – раённага, гарадскога, прэзідэнцкага – не службовец павінен вырашаць, а правіла, усталяванае для ўсяго бізнесу».

Вядома ж, апроч надзейнасці, важны фактар для інвестараў – і прыбытковасць. Але, паводле ўдзельнікаў круглага стала, росту плацежаздольнасці насельніцтва няма, замест гэтага ёсць сігналы павялічэння падаткаў на наступны год і нават дэвальвацыі. Дый інвестыцыйная статыстыка за апошнія два гады стратэгічных зрухаў не дэманструе.


СТАНІСЛАЎ БАГДАНКЕВІЧ, БЫЛЫ СТАРШЫНЯ НАЦБАНКУ РБ:

«Статыстыка нібы паказвае рост валавых інвестыцыяў. Але гэта, насамрэч, даўгавыя інструменты, гэта ўключаная запазычанасць крэдыторская, як быццам бы гэта інвестыцыі. І 40 % усіх інвестыцыяў лічыцца, што паступіла ў гандаль, транспарт , а ў прамысловасць – толькі 18 %».

Эксперты прагназуюць, што і наступны год будзе дрэнным для беларускай эканомікі. І прычыны неэфектыўнасці палітыкі для прыцягнення замежных інвестыцыяў адмыслоўцы бачаць у падыходзе.

ЛЕЎ МАРГОЛІН, ЭКАНАМІСТ:

«Для эканомікі краіны нашмат лепей прыцягненне інвестыцыяў у малы і сярэдні бізнес, збоку тых інвестараў, якія валодаюць ноу-хаў і рынкамі збыту, тэхналогіі. Аднак большасць праектаў, пра якія сёння ідзе гаворка, – гэта праекты з Расеяй. А яна архаічная ў гэтым плане».

За тры месяцы ў Беларусь прыйшло $ 1 млрд 13 млн долараў – гэта амаль у 2 разы больш, чымся інвеставалі ў нашую краіну расейцы за ўвесь 2012 год. Але для Расеі, паводле прагнозаў, надыходзіць час рэцэсіі. Калі так адбудзецца, то яна наўпрост адаб’ецца і на беларускай эканоміцы.