ОГП

Switch to desktop Login



Бузінаеву вярнулі канфіскаваныя асобнікі «Голаса розуму»

Оцените материал
(1 Голосовать)

Міліцыянты вярнулі старшыні Бабруйскай гарадской арганізацыі АГП Віктару Бузінаеву ўсе канфіскаваныя асобнікі партыйнага выдання «Голас розуму».

Пра гэта бабруйскі партыйны лідэр паведаміў сайту spring96.org.

Нагадаем, 14 жніўня актывіст разам з Анатолем Лябедзькам раздаваў «Голас розуму» каля прахадной ААТ “Белшына”, але іх затрымалі супрацоўнікі міліцыі. 

- Пасля затрымання мяне выклікалі нібыта на складанне пратакола, маёр Рудзько патрабаваў, каб я прыйшоў да яго ў наступны раз з раздрукаваным партыйным Статутам, з пячаткай. А тут раптам выклікаюць, я прыходжу, і мне вяртаюць усе канфіскаваныя асобнікі “Голаса розуму”, - кажа Віктар Бузінаеў. – Таксама мне паведамілі, што адміністратыўная справа ў дачыненні да мяне спыненая.

Актывіст кажа, што маёр Сяргей Рудзько не здолеў яму патлумачыць, чаму адміністратыўную справу спынілі.

- Ён мітусіўся і казаў, што ўсё роўна канфіскуе ў мяне бюлетэні, калі я надумаю іх раздаваць. Я адказаў, што буду распаўсюджваць “Голас розуму”, адразу пасля выхаду з аддзялення міліцыі, так і зрабіў. У афіцыйнай паперы, якая прыйшла мне па пошце, гаворыцца, што падчас праверкі парушэнняў не знойдзена, таму міліцыянты мусяць спыніць справу і вярнуць бюлетэні.

Віктар Бузінаеў адзначае, што падчас затрымання маёр Рудзько налічыў у актывістаў 305 асобнікаў партыйнага бюлетэню. Але вырашальным фактарам стала тое, што ў іх агульную колькасць уваходзілі як старыя, так і новыя нумары.

Анатоль Лябедзька таксама атрымаў пастанову аб спыненні справы аб адміністратыўным парушэнні.