A+ A A-


Дзяніса Красачку аштрафавалі на 25 базавых за ўдзел у дазволеным пікеце

Оцените материал
(8 голосов)
Дзяніс Красачка Дзяніс Красачка

2 снежня ў судзе Першамайскага раёна Мінска адбыўся суд па адміністрацыйнай справе ў дачыненні да актывіста АГП Дзяніса Красачкі.

Яго прызналі вінаватым у парушэнні арт. 23.34 ч. 1 КаАП за ўдзел у мітынгу 8 лістапада на пл. Свабоды, які праходзіў у рамках пікета кандыдата ў дэпутаты ад АГП Мікалая Маслоўскага і быў адпаведным чынам аформлены.

Дзяніс Красачка прыйшоў на суд з Анатолем Лябедзькам і экс-кандыдатам у дэпутаты Мікалаем Маслоўскім. З боку абвінавачання прысутнічалі супрацоўнікі АМАП Ілля Лемантовіч і Павел Асовік.

На судзе Дзяніс Красачка адзначыў, што падчас выбараў акцыі рэгламентуюцца Выбарчым кодэксам, а не законам аб масавых мерапрыемствах. Ён удзельнічаў у акцыі ў рамках агітацыі кандыдата ў дэпутаты Маслоўскага, таму ўпэўнены, што ў яго дзейнасці няма парушэння закона аб масавых мерапрыемствах.

Аднак суддзя Анастасія Ляйкоўская палічыла перадвыбарчы пікет несанкцыянаваным масавым мерапрыемствам і аштрафавала актывіста АГП на 25 базавых велічынь (637,5 рублёў).

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

Рассылка

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.