A+ A A-


Галіна Смірнова: Я гэта проста так не пакіну

Оцените материал
(9 голосов)
Галіна Смірнова Галіна Смірнова

Бабруйская актывістка АГП мае намер у барацьбе за свае правы прайсці ўсе інстанцыі.


У Магілёўскім абласным судзе 26 ліпеня адбылося паседжанне паводле скаргі старшыні Бабруйскай гарадской арганізацыі АГП Галіны Смірновай на травеньскую пастанову Бабруйскага раённага суда, піша «Бобруйский курьер».

Але суддзя Павел Клімаў пакінуў прысуд без зменаў. Як апавяла Галіна Смірнова:

– Было зроблена шмат працы. Я падавала хадайніцтва на далучэнне аўдыязапісу да матэрыялаў справы. Бо тое, што напісана ў пратаколе бабруйскага судовага паседжання, і тое, што ёсць на аўдыя, – гэта два розныя пасяджэнні. Бо пратакол – гэта асобна вырваныя словазлучэнні, якія з'яўляюцца карыснымі для абвінавачвання. На пасяджэнні былі дазволеныя аўдыя і відэаздымка.

Суддзя Клімаў прылучыў аўдыязапісы да матэрыялаў справы. Пасля гэтага быў абвешчаны перапынак для іх вывучэння. І як сцвярджае актывістка, адбылося гэта занадта хутка. Смірнова адзначае, што яна прапанавала два аўдыязапісы. Кожны з іх не меншы за дзве гадзіны. Але «прааналізаваныя» яны былі за дзесяць хвілінаў.

– Ёсць хуткаснае чытанне, – жартуе Смірнова, – а тут хуткаснае слуханне. Якім чынам за пяць хвілінаў можна было даць ацэнку? За гэты час можна было толькі ўключыць і выключыць запіс. Што можна сказаць – з кожным днём усё горш і горш...

У любым выпадку я гэта так не пакіну. Далей – наступная інстанцыя, – кажа актывістка.

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.