A+ A A-


Гомельскі суд ухваліў палітычную дыскрымінацыю ў дачыненні АГП

Оцените материал
(11 голосов)
Уладзімір Няпомняшчых Уладзімір Няпомняшчых

7 кастрычніка ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля разглядалася скарга гарадской арганізацыі АГП на неўключэнне прадстаўнікоў партыі ў склад УВК Гомельскай-Цэнтральнай выбарчай акругі № 33.


Усяго было вылучана 22 чалавека. Сярод іх – людзі з вялікім вопытам удзелу ў выбарчых кампаніях. Па выніках разгляду ў склад УВК не быў уключаны ніводзін прадстаўнік АГП.

Старшыня абласной партыйнай арганізацыі Уладзімір Няпомняшчых абскардзіў гэтае рашэнне ў судзе.

Судовае паседжанне пачалося а 10-й гадзіне. Васіль Палякоў, які прадстаўляў у судзе партыйцаў, заявіў аб дыскрымінацыі АГП. Але прадстаўніца Адміністрацыі Цэнтральнага раёна Гомеля настойвала, што ўсё адбывалася па закону.

Сваё рашэнне суд агучыў а 17-й гадзіне: “Рашэнне Адміністрацыі Цэнтральнага раёна Гомеля пакінуць у сіле, пазоў пакінуць без задавальнення”.

 

Архіў навінаў

Рассылка

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.