ОГП

Switch to desktop Login



Гомель: абласнога пракурора справа аб палітычным «вышуку» не цікавіць

Оцените материал
(6 голосов)

Першы намеснік пракурора Гомельскай вобласці Вадзім Сушчынскі не бачыць складу крымінальнага злачынства па факце затрымання міліцыянтамі ў Рэчыцы дэлегатаў рэспубліканскай Канферэнцыі па стварэнні кааліцыі "За сумленныя, справядлівыя выбары для лепшага жыцьця". Дарадца юстыцыі перанакіраваў скаргу актывіста АГП Уладзіміра Кацоры на разгляд галоўнага міліцыянту вобласці Валерыю Палішчуку.

Як адрэагуе генерал - маёр міліцыі на крымінальнае злачынства, здзейсненае падначаленымі яму супрацоўнікамі сказаць складана, аднак ужо сёння з упэўненасцю можна казаць аб палітычным складніку незаконнага пераследу і ўтрымання ў Рэчыцы дэлегатаў Канферэнцыі з Гомеля.     

Нагадаем, 22 верасня маёр міліцыі Ігар Лапацін і капітан Сяргей Васільчук пераследавалі і затрымалі пад Рэчыцай мікрааўтобус з гомельскімі дэлегатамі Канферэнцыі. Пасля 3-х гадзін прымусовага ўтрымання дэлегаты ад іх пачулі - мы вас не трымаем, усе вольныя!

Затрыманыя ўпэўнены, праваахоўнікі здзейснілі крымінальнае злачынства па артыкуле 194 КК, а менавіта перашкаджалі законнай дзейнасці грамадскага аб'яднання і ўмяшаліся ў яго законную дзейнасць, пра што і паскардзіліся ў пракуратуру вобласці. Называючы справу палітычным "вышукам", Уладзімір Кацора ад імя дэлегатаў патрабуе ўзбудзіць супраць міліцыянтаў крымінальную справу, а таксама выявіць службовую асобу, якая аддала ім незаконны загад на пераслед і неабгрунтаванае затрыманне дэмакратаў.