A+ A A-


Крупкі: стаўленне да ўладаў – крытычнае (фотарэпартаж)

Оцените материал
(12 голосов)

Актывісты АГП Дзяніс Красачка і Генадзь Верацінскі на чале з лідэрам партыі Анатолем Лябедзькам 2 чэрвеня наведалі Крупкі.


Нягледзячы на перашкоды (затрыманне прадстаўнікоў АГП міліцыяй), рабочая паездка ў Крупкі была багатай на сустрэчы, і ўсе пункты праграмы атрымалася здзейсніць.

«Найперш мы наведалі мясцовы суд, дзе працягвае сваю працу судовы канвеер – судзяць  прадпрымальнікаў, – распавёў сайту ucpb.org Анатоль Лябедзька. – Судовае паседжанне было прызначанае на 10.00 і ўжо праз 8-9 хвілін завяршылася. Вось так хутка працуе канвеер. Штрафы невялікія, але гэта ўсё ж такі штрафы. Такі паказальны ціск на прадпрымальнікаў і, я думаю, падобная рэпетыцыя ў Крупках можа распаўсюдзіцца па ўсёй краіне».

Пасля прадстаўнікі АГП наведалі мясцовы кірмаш, прайшліся па ўсіх шэрагах, паразмаўлялі з людзьмі.

«Настрой у адносінах да ўлады вельмі крытычны, – кажа Анатоль Лябедзька. –  У адносінах да «Платформы-11», якую мы прапаноўвалі для чытання, – надзвычай пазітыўны. Атрымалі толькі станоўчыя эмоцыі».

Наведаўшы мясцовы райвыканкам, прадстаўнікі АГП перадалі старшыні прапанову правесці круглы стол аб стварэнні новых эфектыўных рабочых месцаў.

«Пакуль у іншых рэгіёнах улады адмаўляюцца праводзіць такія сустрэчы, але мы будзем паслядоўнымі і прынцыповымі. Нам ёсць што прапанаваць – праграму «Мільён новых працоўных месцаў», – адзначыў Анатоль Лябедзька. – Сёння ўсе тры пункты праграмы візіту здзейсненыя, вяртаемся з пачуццём выкананага абавязку».

Фотарэпартаж Генадзя Верацінскага

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.