ОГП



Лідэр АГП наведаў Баранавічы

Оцените материал
(3 голосов)

Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька наведаў Баранавічы: сустрэўся з партыйцамі, завітаў у рэдакцыю «Інтэкс-прэс», пагутарыў з мясцовымі жыхарамі.

5 студзеня Анатоль Лябедзька і прэс-сакратар АГП Ганна Красуліна знаходзяцца ў працоўнай паездцы па Брэсцкай вобласці.

Першым месцам, якое яны наведалі, стаў горад Баранавічы. Там лідэр АГП сустрэўся з кіраўніцтвам рэгіянальнай партыйнай арганізацыі, правёў сустрэчу ў рэдакцыі газеты «Інтэкс-прэс», а таксама наведаў адзін з рынкаў горада.

Па словах Анатоля Лябедзькі, сустрэчы з мясцовымі жыхарамі былі досыць цікавымі.

“Мы не проста прыйшлі на рынак, а прыйшлі з інфармацыйнай прадукцыяй, якая прысвечана двум тэмам: вынікам апошняй выбарчай кампаніі і прыватызацыі, – паведаміў ucpb.org лідэр АГП. – Па першых назіраннях – пасля выбарчай кампаніі на рынку не ступала нага ніводнага палітычнага актывіста, не гаворачы ўжо пра лідэра нейкай палітычнай структуры. Вялікая цікавасць да інфармацыі. Шмат гавораць пра дэвальвацыю, якая вітае ў паветры”.

Далей прадстаўнікі АГП кіруюцца ў горад Бяроза.

Фота Генадзя Верацінскага, АГП