ОГП

Switch to desktop Login



«Пісаць можна ў любых умовах»

Оцените материал
(2 голосов)

Палітвязень Алесь Бяляцкі падзякаваў чальцоў АГП за дасланыя лісты і віншаванні.

Нягледзячы на працяглае зняволенне і цяжкія ўмовы побыту ў бабруйскай калёніі ён не падае духам і працягвае працаваць на новымі кнігамі. У зняволенні нарадзіліся яго ўспаміны пра «Тутэйшых», кніга «Асвечаныя беларушчынай», пішуцца турэмныя нататкі, успаміны пра музей Максіма Багдановіча.

«Дзякую за віншаванні. Ад Анатоля таксама атрымаў тэлеграму, – піша Алесь Бяляцкі ў лісце да Антаніны Кавалёвай. – У мяне ўсё збольшага нармальна. А пра «пісанне»… сёння, дарэчы, прачытаў успаміны адной жанчыны, якая прыходзіла да Анны Ахматовой у адведкі ў бальніцу, а ў той у палаце – 15 хворых, і цяжкія. Яна пісала там вершы. Жанчына пытаецца: «Як вам удаецца пісаць у такіх умовах?» А тая з годнасцю адказала: «Пісаць, дзетка, можна ў любых умовах».

Усім знаёмым прывітанне, да сустрэчы. Алесь».

Кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 гада турмы ў лістападзе 2011-га. Краіны Еўразвязу, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі лічаць Бяляцкага палітвязнем, а прысуд яму – палітычна матываваным. Яны патрабуюць ад уладаў Беларусі вызваліць праваабаронцу.