A+ A A-


Суддзя хоча перасесці на аўто Лябедзькі

Оцените материал
(7 голосов)
Анатоль Лябедзька Анатоль Лябедзька

Лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька атрымаў судовую позву, у якой паведамляецца, што 25.08.2016 г. у судзе Цэнтральнага раёна Менску будзе разгледжаная справа аб абмежаванні яго ў праве кіравання механічным транспартным сродкам.


«Кампанія ў самым разгары, аднак мы бачым, што дзяржаўныя структуры выпрацавалі стратэгію да кожнай палітычнай арганізацыі,
адзначыў у каментары сайту ucpb.org Анатоль Лябедзька. – Нам невядомыя факты ціску на чальцоў падаўляючай большасці палітычных арганізацый. Быццам бы яны ўдзельнічаюць у выбарах, але абсалютна ніякай негатыўнай рэфлексіі на іх няма.

Разам з тым мы канстатуем, што ў адносінах да Аб'яднанай грамадзянскай партыі і Правацэнтрысцкай кааліцыі ідзе разгорнутая рэпрэсіўная палітыка. Яна праяўляецца ў папярэджаннях, якія атрымалі выключна прадстаўнікі Правацэнтрысцкай кааліцыі. Яна звязаная з тым, што не зарэгістравалі асобных прадстаўнікоў кааліцыі. Мы бачым адміністрацыйныя пратаколы на правацэнтрыстаў, чальцоў АГП. 

Ідзе маральна-псіхалагічны ціск судовых выканаўцаў. Гэта я адчуваю і на сабе. Разглядаю як жаданне выбіць з працоўнага графіку і як застрашванне не столькі мяне, колькі астатніх людзей, якія падчас гэтай выбарчай кампаніі былі актыўнымі і не гулялі па правілах Ярмошынай і Лукашэнкі, грамадзянская пазіцыя якіх можа прывесці да змены сітуацыі і ўлады ў Беларусі».

 

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.