A+ A A-


У Берасці затрыманыя Кабанаў і Пятрухін (дапоўнена)

Оцените материал
(20 голосов)

25 лютага актывіста АГП Аляксандра Кабанава і яго сябра Сяргея Пятрухіна чакалі на плошчы Леніна ў Берасці, дзе мелася адбыцца акцыя пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага завода. Але да плошчы яны не дабраліся.

Блогеры спынілі сваю актыўнасць у сацсетках напярэдадні акцыі. Пазней стала вядома, што яны знаходзяцца ў Ізалятары часовага ўтрымання Ленінскага РАУС Берасця, паведаміла Радыё Рацыя.

– Паніку пачалі біць людзі яшчэ ўчора, калі не пачаўся стрым у інтэрнэце, – распавяла грамадская актывістка Людміла Захаранка. – Я тады патэлефанавала аднаму і другому, тэлефоны былі выключаныя. І мы з сябрамі вырашылі, што хлопцы наўмысна выключылі свае тэлефоны, каб сёння спакойна дабрацца да плошчы. І ўжо сёння сябры паведамілі, што іх на плошчы не было. Я патэлефанавала ў ІЧУ Берасця, і аказалася, што хлопцы там.


Выходныя Аляксандр Кабанаў і Сяргей Пятрухін правялі ў пастарунку.

26 лютага ў судзе Ленінскага раёна пачаўся працэс над затрыманымі. Яны запатрабавалі ўдзелу ў працэсе адваката. Суд задаволіў хадайніцтвы і абвясціў перапынак да 28 лютага. Да гэтага часу блогераў вызвалілі.

Суд над Аляксандрам Кабанавым пачнецца 28 лютага ў 9:30, над Сяргеем Пятрухіным – у 10:30.


Нагадаем, раней пракуратура вынесла ім папярэджанні за заклікі да несанкцыянаванай акцыі.

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

Рассылка

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.