ОГП



У Жодзіна «ваеннае становішча»: у горадзе «Голас розуму!»

Оцените материал
(6 голосов)

24 ліпеня актывісты АГП начале з лідэрам партыі  Анатолем Лябедзькам правялі інфармацыйную акцыю ў Жодзіна.

Яны наведалі мясцовы рынак, дзе пагутарылі з прадпрымальнікамі, потым з паразмаўлялі з людзьмі каля Цэнтральнага універмагу. Адначасна жыхары горада атрымалі антыкарупцыйны “Голас розуму” .  Сустрэчы і гутаркі працягнуліся каля прахадной БелАЗа.

“Вельмі  пазітыўнае рэакцыя, – паведаміў ucpb.org  лідэр АГП Анатоль Лябедзька.  –   Даўно не даволодзілася чуць столькі возгласаў кшталту “Малайцы!”,  “Даўно не бачылі тут апазіцыю, супер!”.  За поўгадзіны мы зрабілі вельмі велізарны аб’ем працы.  Раздалі бюлетэнь і ўсё разам паразмаўлялі як мінімум з 4-5 тысячамі жыхароў Жодзіна”.

Аднак неузабаве з’явілася міліцыя, якая доўга з некім раілася, што рабіць. У выніку – затрымалі Дзмітрыя Кавалгіна. Зараз ён знаходзіцца ў мясцовым пастарунку.  

“Тут назіраем нешта падобнае на ўведзення ваеннага становішча – налічылі як мінімум шэсць нарадаў па 3 чалавекі , якія адзін за адным вылятаюць з мясцовага РАУСА і кіруюцца ў горад.  Што яны будуць шукаць? Відаць, вецер у полі.  Аднак відавочна, што гэта рэфлексія на затрыманне актывіста АГП і наш сённяшні прыезд”.  

Дзмітрыя Кавалгіна адпусцілі праз дзве гадзіны пасля затрымання, і мы змаглі звязацца з ім па тэлефоне.

«Мяне даставілі ў пастарунак на падставе таго, што я нібыта пераходзіў дарогу ў недазволеным месцы, ­ паведаміў актывіст. ­ Пра гэта сказалі ўжо там, у пастарунку, дзе апыталі, знялі адбіткі пальцаў і запісалі на відэа. Спачатку хацелі, каб са мной пагутарыў хтосьці з КДБ, але параіўшыся, вырашылі не рабіць гэтага. Нягледзячы на агучаную прычыну, я не выключаю, што потым могуць прыцягнуць і да адміністрацыйнай адказнасці за раздачу «Голаса розуму».

Фоторепортаж Анны Красулиной

Просмотр изображений в онлайн галерее Flickr:
http://ucpb.org/news/partynews/u-zhodzina-vedzena-vaennae-stanovishcha-u-goradze-golas-rozumu#sigProGalleriad28734dfa6