A+ A A-


Васіль Палякоў аб’явіў галадоўку пратэсту

Оцените материал
(11 голосов)

Беларусы салідарныя з героем нацыянальнага сцяга.


У Інтэрнэце стартавала акцыя: “Я такi як Васiль Палякоў”, якая праходзіць у падтрымку Васіля Палякова, затрыманага 1 траўня пасля мітынгу за тое, што ён падчас афіцыйна дазволенага мерапрыемства разгарнуў бел-чырвона-белы сцяг.

Да акцыі салідарнасьці далучыліся: вядомы блогер Максім Філіповіч, праваабаронца Леанід Судаленка, кіраўнік гомельскай арганізацыі незалежнага правсаюзу РЭП Віктар Казлоў і іншыя актывісты, паведамляе Гомельская Вясна

Сёння Васіля Палякова ў ІЧУ наведаў адвакат, каб падпісаць скаргу на незаконны прысуд. Палітык распавёў, што пасля затрымання 1 траўня на яго склалі толькі адзін пратакол, за нібыта прызывы к правядзенню несанкцыянаванага вулічнага шэсця. Другі пратакол з’явіўся ўжо 2 траўня, калі яго “этапіравалі” з ІЧУ у суд. Васіль адмовіўся сесць у клетку службовага аўтамабіля, за што начальнік патрульна-паставой службы Чыгуначнага РАУС Гомеля склаў супраць яго яшчэ дзін пратакол – на гэты раз за “не падпарадкаванне законнаму патрабаванню супрацоўніка міліцыі”.  У савакупнасці яго пакаралі за парушэньні парадку арганізацыі масавага мерапрыемства (10 сутак) і непадпарадкаваньні міліцыі (7 сутак), а агулам 15 сутак арышту. Вырак вынесла судзьдзя суда Савецкага раёну Гомеля Алена Шайн.

Сёння таксама стала вядома, што 15 траўня сына Васіля Палякова – Аляксандра забіраюць на службу ў Армію, а выходзіць ён з ІЧУ толькі 16-га каля 13.30 гадзін. Адміністрацыйнае заканадаўства прадугледжвае перапынак у адбыцці пакарання арыштам толькі у выпадках смерці ці цяжкай хваробы блізкіх сваякоў. Такім чынам, ён можа быць яшчэ пакараны і немагчымасцю правесці роднага сына ў войска.  

Палітык у знак пратэсту супраць прад’яўленых абвінавачванняў і правядзення супраць яго фактычна закрытага суда аб’явіў галадоўку, пакаранне адбывае ў адзіночнай камеры.

Гэта ўжо трэці суд над палітыкам за сёлетнюю вясну. У сярэдзіне сакавіка Палякова пакаралі штрафам у памеры 1 базавай велічыні за арганізацыю лютаўскага “Маршу недармаедаў”. 25 сакавіка, калі ў Гомлі чакаўся “Марш недармаедаў-2”, Васіля Палякова прэвэнтыўна затрымалі амапаўцы непадалёку ад дому, абвінаваціўшы ў нецэнзурнай лаянцы, і адправілі ў ізалятар. Праз два дні суд Савецкага раёну пакараў Палякова 5 суткамі арышту.

Ініцыятар Інтэрнэт-акцыі “Я такi як Васiль Палякоў” і яго калега Леанід Судаленка прызывае кожнага не абыякавага беларуса далучыцца да акцыі, каб падтрымаць героя нацыянальнага сцяга.

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.