ОГП

Switch to desktop Login



Васіль Палякоў звярнуўся ў Камітэт па правах чалавека ААН

Оцените материал
(1 Голосовать)

Намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў звярнуўся са скаргай у Камітэт па правах чалавека ААН.

Палітык лічыць, што беларускія ўлады, пераследваючы яго за ўскладанне кветак у Дзень Волі 25 сакавіка бягучага году на месцы, дзе жыла сябра Ўраду БНР Палута Бадунова, парушылі права на свабоду выказвання меркавання і мірных сходаў, паведамляе сайт gomelspring.org.

29 сакавіка бягучага году суддзя суда Новабеліцкага раёну ГомеляТаццяна Шаўчэнка прызнала палітыка вінаватым у парушэнні артыкулу 23.34 КаАП (парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства) і пакарала штрафам у памеры 2 млн. рублёў. Васіль Палякоў з пастановай раённага суда не згадзіўся і абскардзіў яе ў вышэйстаячых інстанцыях – абласным і Вярхоўным судах. Але і там скаргі не задаволілі.

У звароце ў Камітэт ААН В.Палякоў нагадвае, што яму не зразумела, чаму за ўскладанне кветак да гістарычнага месца ў Беларусі караюць, прычым буйным штрафам, памер якога перавышае памер сярэдней пенсіі. Ён лічыць, што нацыянальны закон «Аб масавых мерапрыемствах» фактычна абмяжоўвае права на свабоду выказвання свайго меркавання і свободу мірных сходаў, у якасці прыкладу прыводзіць шматлікія рашэнні ААНаўскага Камітэту па правах чалавека, ў якіх па скаргах беларусаў міжнародныя эксперты па правах чалавека рэкамендавалі Ўраду Беларусі змяніць не толькі сам закон, але і практыку яго прымянення такім чынам, каб на практыцы ён не прыводзіў да новых парушэнняў правоў беларусаў.

Васіль Палякоў просіць Камітэт ААН разглядзець яго скаргу, вызначыць факт парушэння з боку дзяржавы яго правоў, гарантаваных артыкуламі 19 і 21 Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах і раіць Беларусі прывесці нормы нацыянальнага закону «Аб масавых мерапрыемствах» у адпаведнасць з міжнароднымі абавязкамі.

spring96.org