Як і ў выпадку з Уладзімірам Марозам, зняцце кандыдаткі ад АГП адбылося на падставе хлуслівых паказанняў.
Чым жа насамрэч было матываванае рашэнне акруговай камісіі?
Адна з прычын у тым, што кандыдатка ад АГП па Заслаўскай выбарчай акрузе № 77 Вольга Беляўцова сабрала каманду назіральнікаў, для якіх былі праведзеныя трэнінгі. З 12 лістапада (першага дня датэрміновага галасавання) яны былі гатовыя закрыць усе ўчасткі назіраннем.
Аднак 11 лістапада кандыдатку знялі на падставе хлуслівых заяў «пільных грамадзян» і абвінавацілі ў тым, чаго Вольга не рабіла (у прыватнасці, яна не праводзіла сустрэчу з выбарцамі не ў тым месцы, якое было заяўлена).
Вольгу Беляўцову суправаджала вялікая каманда падтрымкі. Прыехалі ў Заслаўе і назіральнікі ад АБСЕ, а таксама блогер МозгОН. Увесь час ішоў стрым ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі, які вы можаце паглядзець тут:
https://www.facebook.com/unitedcivilparty/videos/408729406732822/
(Звярніце ўвагу на каментары абураных дзеяннямі камісіі грамадзян)
Вольга Беляўцова не лічыць для сябе выбарчую кампанію закончанай.
Яна падала заяву на ўзбуджэнне крымінальнай справы. А з заўтрашняга дня са сваёй групай выходзіць на назіранне за выбарамі, каб палічыць яўку і засведчыць, што гэтыя выбары нелегітымныя.
Яна заклікае выбарцаў акругі ўзяць удзел у галасаванні: прыйсці ў асноўны дзень, бліжэй да закрыцця участкаў, і аддаць свой голас за кандыдата "СУПРАЦЬ УСІХ".
«Людзі павінны навучыцца галасаваць, зразумець, што выбары – гэта вельмі важна», – зазначыла ў каментары ucpb.org Вольга Беляўцова.
За сумленныя выбары трэба змагацца!