A+ A A-


За чытанне вершаў Купалы – штраф 30 базавых

Оцените материал
(10 голосов)

12 верасня суд Цэнтральнага раёна Менску пакараў Святлану Каваленку (Якшыну) штрафам за ўдзел у «Купалаўскіх чытаннях». 


Прачытанне верша ля помніка беларускаму класіку ў дзень святкавання 25-годдзя ўваходжання ў сілу Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі было кваліфікаванае судом, як удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве (арт. 23.34 КаАП ч.3).
 

«Судзіць за ўдзел у конкурсе чытальнікаў – гэта абсурд, – адзначыла ў каментары сайту ucpb.org Святлана Каваленка. – Прадстаўнікі праваахоўных органаў, якія выступілі сведкамі, як зазвычай, ілжэсведчылі. Пра гэта я заявіла ў судзе і выказала надзею, што калі-небудзь яны адкажуць за свае дзеянні. Калі асабіста мне будзе што годнае распавесці ўнукам, то ім прыйдзецца расказаць сваім пра тое, чым яны займаліся ў цяперашні час».

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.