A+ A A-


Запрашаем валанцёраў на фэст 25 сакавіка

Оцените материал
(12 голосов)

Аб'яднаная грамадзянская партыя з'яўляецца афіцыйным заяўнікам і адным з арганізатараў святкавання 100-годдзя БНР 25 сакавіка ў Мінску і запрашае валанцёраў для супольнай працы па падрыхтоўке і правядзенню свята.

АГП прапануе некалькі напрамкаў валанцёрскага ўдзелу ў Дні Волі: пачынаючы з расклейкі плакатаў і распаўсюджвання тэматычных паштовак і налепак, прысвечаных 100-годдзю БНР, аховы парадку на самім мітынгу-канцэрце 25 сакавіка і да ўборкі тэрыторыі пасля свята.

Запрашаем тых, хто гатовы заняцца расклейкі плакатаў і распаўсюджваннем налепак, у офіс АГП у панядзелак, 19 сакавіка, з 17 да 20.00. Гэтай прадукцыі не так шмат, як хацелася б, таму не адкладайце візіт да нас надоўга.
Па гэтым пытанні тэлефануйце Аксане Аляксеевай па тэл. +375 29 617 17 08.

Па астатніх пытаннях - удзелу ў дружыне па ахове грамадскага парадку, удзелу ў правядзенні свята 25 сакавіка, ўборка тэрыторыі пасля яго і г.д. - сустрэча валанцёраў адбудзецца ў офісе АГП у чацвер, 22 сакавіка, з 17.00 да 20.00. Вас будзе чакаць лідэр менскай гарадзкой арганізацыі АГП Мікалай Казлоў. Яго тэлефон + 375 29 630 75 00.

Цэнтральны офіс АГП знаходзіцца ў г. Мінску, вул. В. Харужай, 22-1701 (17-ы паверх).

 

Можна далучыцца да каманды валанцёраў і непасрэдна на свяце. У прыватнасці, падысці да палаткі Аб'яднанай грамадзянскай партыі, яе будуць пазначаць вялікія белыя і чырвоны шары з лагатыпам АГП.

У камандзе працаваць і адпачываць весялей! Прыходзьце!

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.