ОГП



Затрыманы Аляксандр Кабанаў

Оцените материал
(11 голосов)
Аляксандр Кабанаў Аляксандр Кабанаў

8 жніўня ў Бярозе затрыманы блогер, сябра АГП Аляксандр Кабанаў. Яго абвінавачваюць у абразе міліцыянта. 

Пра гэта паведаміла журналістка Тамара Шчапёткіна.


Напярэдадні Кабанаў атрымаў позву, у якой паведамлялася, што ён мусіць прыйсці ў Бярозаўскі РАУС у 11.00 восьмага жніўня, бо ён з'яўляецца асобай, у адносінах да якой вядзецца адміністрацыйны працэс. Аднак ўжо ў РАУС блогер даведаўся, што вядзецца праверка ў межах крымінальнай справы па абразе супрацоўніка міліцыі (арт.189 КК РБ). Менавіта таму ён і быў затрыманы.

Справа заведзена на падставе заявы ўчастковага інспектара Ленінскага РАУС Берасця Мікалая Рабушкі. Той лічыць, што блогер нібыта абразіў яго падчас вядзення стрыму.

Паводле праваабаронцы Сяржука Русецкага, у дадзены момант адбываецца агляд бярозаўскай кватэры Кабанава па вул. Тышкевіча. Хутчэй за ўсё адбудуцца яшчэ агляды сядзібнага ўчастку Кабанава у вёсцы Сашыца Бярозаўскага раёну і хаты яго маці.

Нагадаем, што напрыканцы ліпеня аналагічная справа (па арт. 189 КК РБ) была ўзбуджаная супраць берасцейскага блогера Сяргея Пятрухіна, таксама пасля заявы міліцыянта Рабушкі.