A+ A A-


Лябедзька: Cон розуму і палітычная шызафрэнія працягваюцца (фота)

Оцените материал
(17 голосов)

2 чэрвеня ў Крупках затрыманыя лідэр АГП Анатоль  Лябедзька і актывісты партыі Дзяніс Красачка ды Генадзь Верацінскі.

“Зараз Генадзь Верацінскі, Дзяніс Красачка і я знаходзімся ў РАУС Крупскага раёну, – паведаміў сайту ucpb.org Анатоль Лябедзька. – Затрымалі нас на вуліцы пасля таго, як мы выйшлі з будынку мясцовага райвыканкаму, куды мы перадалі нашу прапанову аб  правядзенні круглага стала па стварэнні новых эфектыўных рабочых месцаў.

Затрыманне праводзілі тры афіцэры. Нас пасадзілі ў машыну і прывезлі ў РАУС. Сказалі, каб мы здалі ўсе гаджэты і прайшлі ў будынак. У будынак прайшлі, гаджэты адмовіліся здаваць. Спачатку нам казалі, што гэта для ўстанаўлення таго, хто мы такія ёсць. А потым адзін з намеснікаў паведаміў, што пачата адміністрацыйная справа, і мы павінны даць тлумачэнні. Нам інкрымінуюць тое, што мы раздавалі інфармацыйныя матэрыялы. Ну, што тут можна сказаць? Толькі адно – сон розуму і палітычная шызафрэнія працягваюцца. Так што, пакуль мы знаходзімся тут. Час пакажа, што будзе далей”. 

У пастарунку Анатоля Лябедзьку, Дзяніса Красачку і Генадзя Верацінскага пратрымалі амаль 1,5 гадзіны, потым вызвалілі.

“Не ведаю, які знак прыпынку паставіць, але гэта не кропка, – адзначыў па вызваленні Анатоль Лябедзька. – Маем досвед: раздавалі інфармацыйныя матэрыялы для прадпрымальнікаў гандлёвых цэнтрах у Менску, а пасля постфактум быў і пратакол, і судовы працэс, і вялікі штраф. Нас адпусцілі, але мы так і не зразумелі, будзе складзены адміністрацыйны пратакол за раздачу інфармацыйных матэрыялаў ці не.

Сваю місію ў Крупках мы выканалі: салідарнасць з прадпрымальнікамі выказалі, улёткі “Платформы-11” раздалі, прапанову аб правядзенні круглага стала па стварэнні эфектыўных рабочых месцаў перадалі мясцовым ўладам. А яшчэ дадаткова пагаманілі з сілавымі структурамі, куды ў нас няма доступу, а ён узнікае толькі тады, калі нас затрымліваюць”.

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.