ОГП



АГП патрабуе спыніць пераслед незалежных СМІ

Оцените материал
(17 голосов)

Аб’яднаная грамадзянская партыя выказвае рашучы пратэст супраць пераследу беларускіх незалежных СМІ.


Заява Палітрады АГП


Сённяшнія ператрусы і арышты ў офісах незалежнага інфармацыйнага агенцтва БелаПАН і інфармацыйнага партала Tut.by, а таксама ператрусы ў кватэрах журналістаў з'яўляюцца парушэннем права на свабоду выказвання і пераследам незалежнай прэсы.

АГП разглядае гэтыя захады як зачыстку інфармацыйнай прасторы напярэдадні маючых адбыцца неўзабаве прэзідэнцкай і парламенцкай выбарчых кампаній.

Усё гэта адбываецца на фоне сістэматычных парушэнняў права на распаўсюд інфармацыі і запалохвання журналістаў. Ад пачатку года мы назіралі дзясяткі працэсаў над журналістамі «Белсата», «Радыё Рацыя», незалежнымі блогерамі, якія ўзнімалі вострыя пытанні сацыяльнага і сацыяльна-палітычнага зместу. Зараз ціск дасягнуў празмерных памераў – па надуманых прычынах схопленыя і кінутыя за краты журналісты найбуйнейшых незалежных выданняў, бальшыня з якіх жанчыны. Затрыманыя Марына Золатава, Ганна Калтыгіна, Галіна Уласік, Ульяна Бабаед (Tut.by), Таццяна Каравянкова (БелаПАН), а таксама яшчэ шэраг журналістаў.

Аб’яднаная грамадзянская партыя патрабуе неадкладна вызваліць усіх затрыманых і спыніць пераслед незалежных СМІ, журналістаў і блогераў!