ОГП

Внимание
  • Пожалуйста, убедитесь что путь к папке верен и такая папка действительно существует. Галерея не может найти папку: media/k2/galleries/547


«Чарнобыльскі шлях – 2013»

Оцените материал
(7 голосов)

26 красавіка ў Мінску прайшлі жалобныя шэсце і мітынг з нагоды 27-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Шэсце пачалося ад кінатэатра «Кастрычнік», адкуль удзельнікі акцыі праз вуліцу Сурганава рушылі да парку Дружбы народаў, дзе запланаваныя мітынг і ўскладанне кветак да чарнобыльскай капліцы. Удзел у акцыі бяре больш за тысячу чалавек.

Сёлета галоўнае патрабаванне "Чарнобыльскага шляху" – адмена будаўніцтва Астравецкай атамнай электрастанцыі. Акрамя таго ўдзельнікі "Чарнобыльскага шляху" патрабуюць аднаўлення дзейнасці закона пра сацабарону грамадзян, якія пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС, паданні грамадзянам праўдзівай і поўнай інфармацыі пра наступствы катастрофы, а таксама рэальнай магчымасці дазіметрычнага кантролю спажывецкіх тавараў і навакольнага асяроддзя.

Сярод прысутных – Генадзь Бураўкін, Аляксей Марачкін, Аляксей Янукевіч, Рыгор Кастусёў, Віталь Рымашэўскі, Анатоль Лябедзька.

Людзі ў калоне перыядычна скандзіруюць "Жыве Беларусь!".

Удзельнікі шэсця прыбываюць у парк Дружбы Народаў, пачынаецца мітынг.

Сярод выступоўцаў – сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" (БХД) Віталь Рымашэўскі. Ён паведаміў, што перад пачаткам акцыі "адбылася правакацыя з боку рэжыму" – былі затрыманы некалькі эколагаў. Адна з заяўнікаў акцыі Таццяна Новікава не змагла дайсці да месца сбору, бо "гэтую далікатную жанчыну вартуюць два нарады бамбіз, не выпускаючы яе з кватэры".

Рымашэўскі зачытаў падрыхтаваную Новікавай рэзалюцыю "Чарнобыльскага шляху", якая была аднагалосна падтрымана ўдзельнікамі акцыі. У дакуменце ўтрымліваюцца наступныя патрабаванні:

- спыніць будаўніцтва Астравецкай АЭС;

- падаць праўдзівую і поўную інфармацыю пра наступствы чарнобыльскай катастрофы і праводзіць поўнамаштабныя іх даследаванні;

- аднавіць дзеянне прынятага ў 1991 годзе закона аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС", а таксама прыняць меры па яго практычнай рэалізацыі, у тым ліку забяспечыць магчымасць перасялення людзей з забруджаных тэрыторый і спыніць іх гаспадарчае выкарыстанне;

- даць грамадзянам рэальную магчымасць дазіметрычнага кантролю спажывецкіх тавараў і навакольнага асяроддзя. 

Як адзначаецца ў рэзалюцыі, умовай рэалізацыі права на здаровае навакольнае асяроддзе з`яўляецца вяртанне свабоды слова, сходаў, аб`яднанняў, правядзенне свабодных і адкрытых выбараў: "У цяперашняй сітуацыі грамадзяне пазбаўлены магчымасці вырашаць, якім будзе іх навакольнае асяроддзе, горад, краіна. Мы патрабуем поўнай дэмакратызацыі Беларусі, сістэмы яе выканаўчай і заканадаўчай улады. Першым крокам на гэтым шляху павінна стаць вызваленне палітзняволеных".

Пасля мітынгу некалькі дзясяткаў чалавек прыйшлі да Чарнобыльскай капліцы, усклалі кветкі, запалілі свечкі, ушанавалі хвілінай маўчання памяць ахвяр катастрофы, а затым праспявалі гімн" Магутны Божа".


Фотарэпартаж 
Генадзя Верацінскага

Галерея изображений

{gallery}547{/gallery}