ОГП

Switch to desktop Login



Лябедзька: Улады працягваюць палітыку ціску і запалохвання

Оцените материал
(0 голосов)

Улады Беларусі працягваюць палітыку ціску і запалохвання грамадства. Пра гэта сведчыць і новая крымінальная справа супраць актывітста Маладога Фронту Уладзіміра Яроменка.

Паралельна ўлада спрабуе дамовіцца з заходнімі дэмакратычнымі краінамі пра пачатак дыялогу, кажа старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька:

- Улада ў няпростай сітуацыі, з аднаго боку ім трэба дэманстраваць нейкі лібералізм перад Віленскім самітам, і з разуменнем, што без крэдыта МВФ не абысціся. З другога боку ім трэба трымаць страх у грамадстве, таму лідараў пакуль не чапаюць, амаль не чапаюць. Яны спусціліся на прыступак ніжэй, падтрымліваюць такія працэсы, каб людзі адчувалі, што нічога не мяняецца, рэпрэсіі працягваюцца.

Падобныя працэсы скіраваны на тое, каб уздзейнічаць на сітуацыю ўнутры краіны, кажа Анатоль Лябедзька. Але палітык лічыць, што яны могуць і павінны быць таксама заўважаны звонку.

Таму шанцы міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея быць запрошаным на саміт краін Усходняга партнёрства ў Вільні як мінімум не павялічваюцца, лічыць Анатоль Лябедзька.

Падчас сённяшняга паседжання суда пракурор запатрабаваў пакараць Уладзіміра Яроменка шасці месяцамі арышту. Прысуд будзе агучаны 20 жніўня.