ОГП



Расійскім знішчальнікам у Беларусі не забаронена несці ядзерную зброю

Оцените материал
(3 голосов)

АГП выказвае сваю заклапочанасць сітуацыяй са знаходжаннем ваенных баз іншай дзяржавы на тэрыторыі Беларусі.

«У сувязі з размяшчэннем расійскіх войскаў у Беларусі намі быў зроблены шэраг захадаў: зварот у Канстытуцыйны суд, мы спрабавалі ладзіць пікеты па ўсёй Беларусі, звярнуліся да міністра абароны, каб высветліць, які статус мае звяно расійскіх знішчальнікаў, што месціцца ў Баранавічах, – паведаміў сайту ucpb.org лідэр АГП Анатоль Лябедзька. – Нас праінфармавалі, што гэты зварот перакінуты да камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі СПА Узброеных Сіл Беларусі. І вось мы атрымалі адказ.

Па-першае, з яго вынікае, што на сённяшні дзень грамадзяне Рэспублікі Беларусь ніякім чынам не могуць уплываць на рашэнні правячай вярхушкі, якія датычыць пытанняў абароны. Няма абсалютна ніякіх механізмаў уздзеяння.

Па-другое, нам паведамілі, што пры нясенні сумеснага баявога дзяжурства не прадугледжваецца задзейнічанне ядзернай зброі. Але гэта азначае, што сёння не прадугледжваецца, але ў прынцыпе не выключаецца. На гэта няма забароны. І калі будзе іншая сітуацыя, то тэхнічна гэтыя самалёты могуць быць носьбітам ядзернай зброі.

Гэтаксама мы спрабавалі высветліць фінансавы бок. Адзінае, што нам паведамілі – выдаткі нясе Расія. Але ў якіх памерах, якія з гэтай прычыны абавязкі накладзены на беларускі бок, мы так і не даведаліся».