A+ A A-


Тры тыдні пратэстаў у Курапатах (відэа)

Оцените материал
(10 голосов)

Арганізатары падвялі вынікі і склалі пляны.

21 чэрвеня абаронцы Курапатаў падвялі вынікі трохтыднёвай вахты. Першы пікет адбыўся 31 траўня, а з 1 чэрвеня актывісты з розных партый, грамадзкіх арганізацыі выходзяць паводле графіку на штодзённыя пікетаваньні, спрабуюць не прапусьціць на тэрыторыю рэстарацыі «Поедем поедим» машыны, а таксама раздаюць буклеты.


Павал Севярынец 
прывёў лічбу — за 3 тыдні вахту прайшлі больш за 300 чалавек, прыяжджалі людзі з рэгіёнаў: зь Ліды, Бярозаўкі, Гомля, Віцебску, іншых гарадоў. Пікетаваньні будуць працягвацца. Цяпер задача — працягваць міжнародны розгалас.

«29 чэрвеня ў Беларусь прыяжджаюць дэлегацыі замежных краінаў на адкрыцьцё мэмарыялу ў Трасьцянцы. Мы спадзяёмся, што прадстаўнікі дэлегацый Аўстрыі, Польшчы, Нямеччыны наведаюць і Курапаты», — кажа Севярынец.


Старшыня АГП Анатоль Лябедзька паведаміў, што празь некалькі дзён у Брусэлі адбудзецца парлямэнцкая асамблея «Эўранэсту», а таксама падзеі, якія ладзіць Эўрапейская народная партыя.

«26 чэрвеня ў Брусэлі будзе адмысловая дыскусія па Беларусі, і наша правацэнтрысцкая кааліцыя будзе даводзіць пра сытуацыю ў Курапатах. Мы будзем працаваць з парлямэнцкімі дэлегацыямі Аўстрыі, Польшчы Нямеччыны, каб чальцы дэлегацый падчас наведваньня Менску прыехалі ў Курапаты. 

Што тычыцца больш актыўнага ўдзелу сяброў АГП у вахтах, мы цяпер крыху вызваліліся пасьля правядзеньня абласных канфэрэнцый, і людзей будзе прыходзіць больш. Да таго ж у Курапаты прыйдуць і нашы „маральныя аўтарытэты“ — Зінаіда Бандарэнка, Станіслаў Багданкевіч, Міхаіл Чыгір», — запэўніў спадар Лябедзька.


Лідэр руху салідарнасьці «Разам» Вячаслаў Сіўчык зрабіў некалькі абвестак пра наступныя захады. 22 чэрвеня а 18-й вечара — ускладаньне кветак да магілы Васіля Быкава, 26 чэрвеня — Астравецкі шлях, 3 ліпеня — акцыя на скрыжаваньні Талбухіна і Незалежнасьці, ускладаньне кветак да крыжа ў Парку Чалюскінцаў.

Старшыня БНФ Аляксей Янукевіч, рэжысэр Аляксей Туровіч, сьвятар Леанід Акаловіч, лідэр АГП Анатоль Лябедзька, іншыя выступоўцы запэўнілі, што вахта ў Курапатах будзе працягвацца.

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.