A+ A A-


А.Дабравольскі: Самастойны парламент прэзідэнту не патрэбны

Оцените материал
(12 голосов)
Аляксандр Дабравольскі Аляксандр Дабравольскі

Улады адмовілі ў рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты вядомым апазіцыйным палітыкам. У тым ліку Анісім і Канапацкай.


«Я толькі што выйшла з пасяджэння камісіі. Мяне не зарэгістравалі ў якасці кандыдата ў дэпутаты, – паведаміла Ганна Канапацкая парталу TUT.by. – Зараз буду падаваць скаргу на акруговую камісію і абскарджваць іх рашэнне. Але пры любым раскладзе  застаюся ў палітыцы і буду працягваць рэалізоўваць тыя ідэі, да якіх я прыйшла за час дэпутацтва».

Алену Анісім таксама не зарэгістравалі ў якасці кандыдата. Надалей яна збіраецца засяродзіцца на працы ў Таварыстве беларускай мовы, якое ўзначальвае.

«Цяжка сказаць, якой логікай кіраваліся ўлады. Справа ў тым, што выбараў няма, і гэтая рэгістрацыя проста фармальнасць, якая ні на што не ўплывае, – адзначыў у каментары сайту ucpb.org старшыня Экспертнай рады АГП Аляксандр Дабравольскі. –  Ад таго, што ўлады вырашылі кагосьці пусціць, а кагосьці не пусціць, парламент не з’явіцца. Сітуацыя зменіцца толькі тады, калі будзе нармальная палітычная канкурэнцыя. Магчыма, Канапацкая, якая больш не прадстаўляе апазіцыйную палітычную партыю, такой ужо не патрэбна. Наконт Анісім нічога не магу сказаць. Думаю, гэта быў пэўны эксперымент, таму надалей можна чакаць чаго заўгодна. Тут шмат нявызначанасці. Але на сто працэнтаў зразумела, што самастойны парламент прэзідэнту не патрэбны».

 

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

Рассылка

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.