A+ A A-


АГП запрашае на «Чарнобыльскі шлях»

Оцените материал
(12 голосов)

26 красавіка а 18-й гадзіне каля кінатэатру «Кастрычнік» пачнецца дазволеная Менскім гарвыканканам акцыя «Чарнобыльскі шлях–2016».

Акцыя прымеркаваная да 30-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Шэсце пройдзе па вуліцы Сурганава і Арлоўскай і скончыцца ўскладаннем кветак ля памятнага знаку «Ахвярам Чарнобылю», што побач са скрыжаваннем вуліц Арлоўская і Карастаянавай.


Абʼяднаная грамадзянская партыя – адзін з заяўнікаў гэтай акцыі.

«Як і ўсе актыўныя сябры АГП, я абавязкова вазьму ўдзел у «Чарнобыльскім шляху», – паведаміў сайту ucpb.org лідэр Менскай гарадской арганізацыі АГП Мікалай Казлоў. ­- Я лічу, што ўладам трэба нагадваць пра тое, што чарнобыльская праблема існуе. Адносіны цяперашняй улады да людзей, якія пражываюць у заражаных пасля катастрофы раёнах Беларусі, а іх больш за мільён чалавек, мяжуюць са злачынствам. Пры ўсіх тых прэферэнцыях, крэдытах, якія атрымала Беларусь за час кіравання Лукашэнкі, гэты мільён чалавек можна было забяспечыць і жыллём на чыстых тэрыторыях, і годнай працай, гарантаваць ім здаровую будучыню. Бо там жывуць не толькі пажылыя. Там жывуць маладыя сем'і, там нараджаюць дзяцей. Усе яны вымушаныя ёсці заражаныя прадукты. і «Чарнобыльскі шлях» –­ яшчэ адзін напамін пра тое, што мы павінны памятаць пра гэтых людзей і дапамагаць ім.

Акрамя таго, я лічу, што ўлада, будуючы Астравецкую АЭС, падвяргае увесь наш народ, як, зрэшты, і суседзяў, небяспецы яшчэ адной атамнай катастрофы. Пры цяперашніх адносінах улады да падобных рэчаў – гэта недапушчальна. Будаўніцтва Астравецкай АЭС трэба спыніць. Яно не апраўдана ні эканамічна, ні тым больш з пункту гледжання экалогіі».

Паводле арганізатараў «Чарнобыльскага шляху», сёлетнія асноўныя лозунгі: «Чарнобыль не завяршыўся – катастрофа працягваецца», «Не – Астравецкай АЭС» і «Чарнобыль – 30 гадоў хлусні Крамля і ўлады Аляксандра Лукашэнкі».

Арганізатарамі «Чарнобыльскага шляху» выступілі Партыя БНФ, рух «За свабоду», рух салідарнасці «Разам», Беларуская партыя «Зялёныя», Абʼяднаная грамадзянская партыя, аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада). Ганаровай старшынёй аргкамітэту пагадзілася стаць вядомая пісьменніца, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі Святлана Алексіевіч.

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.