ОГП

Switch to desktop Login



Хакейны комплекс у Чыжоўцы мяняе імя

Оцените материал
(3 голосов)

Адзін з прапанаваных варыянтаў – «Палац імя беларускага турэмнага бізнесу».

Як паведаміў генеральны дырэктар «Юнацтва» Эдуард Зотаў, хакейны комплекс, які будуецца ў Чыжоўцы не будзе называцца «Чыжоўка-Арэна». 

Інтэрнэт-выданне «Салiдарнасць» пацікавілася ў вядомых персон, якое імя яны далі б новаму комплексу, з якім быў звязаны не адзін скандал, у тым ліку, і на мільён долараў. 

Па меркаванні лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі комплекс з поўным правам можна назваць «Палацам імя беларускага турэмнага бізнесу». 

– Калі называць хутка, то, безумоўна, «Аляксандар-Палац»,  – сказаў Анатоль Лябедзька.  – Тым больш, што ў дзеючай улады ёсць відавочныя прэтэнзіі на статус супердзяржавы. Натуральна, імем Кастуся Каліноўскага арэну не назавуць. А калі сыходзіць з таго, што грошы на будаўніцтва «трэслі» з бізнэсоўцаў, пагражаючы ім турмой, можна назваць «Палац імя беларускага турэмнага бізнесу». Да гэтага варыянту схіляе і гісторыя з Уладзіславам Баўмгертнерам.