A+ A A-


НАРОД ДЛЯ НАРОДНАЙ (фота)

Оцените материал
(16 голосов)

Есць асобы, чыё жыццё адлюстроўвае біяграфіі цэлага пакалення. Праўдзіва і чэсна!



Мне пашанцавала  запісаць больш за 30 гадзін успамінаў ТАКОЙ АСОБЫ -- народнай артысткі Беларусі Зінаіды Аляксандраўны Бандарэнка, якой хутка спаўняецца 80 гадоў. У двух дзясятках  кніг за мінулае дзесяцігоддзе  выпала  надрукаваць  больш  трох сотняў біяграфічных нарысаў. Гэта будзе адзін з самых глыбокіх, цікавых, пранізлівых – каля 250 старонак тэксту і больш  за 200  унікальных фатаграфій.

 


Кніга ўпрыгожыць кожную кніжную паліцу, а для сяброў Аб’яднанай грамадзянскай партыі, якія сваімі ахвяраваннямі падтрымаюць праект, яшчэ і будзе карыснай у матэрыяльным сэнсе, бо яны яе купляюць ніжэй за сабекошт.

Менавіта – купляюць, бо ахвяраванні не ёсць звычайная, абстрактная дабрачыннасць. Гэта ПЕРААДПЛАТА, то бок кожны, хто фундуе на выданне зараз, будзе мець магчымасць атрымаць свой асобнік на прэзентацыі значна больш танна, чым плануецца яго распаўсюджваць.

Кніга будзе  называцца “Мой шлях да Беларусі. Далягляды Зінаіды Бандарэнка”. Пра тое, што гэты шлях быў вельмі прынцыповым, сведчаць  усе ўспаміны, але лепш за ўсё ўбачыць гэта сваімі вачамі.


Гутарка пра вышыванкі, якія Народная артыстка лічыць часткай  свайго артыстычнага  строю  з  самага пачатку  работы на тэлебачанні. Пачынаючы з той, што была на ёй у далёкім 1960 на свяце Савецкай Канстытуцыі, і працягваючы той, якую ўбачылі дзясяткі тысяч людзей пад час святкавання 100-годдзя БНР. што і зафіксаваў фатограф АГП Генадзь Верацінскі.


А яшчэ кніга будзе складацца са шматлікіх сустрэч, сярод якіх ёсць знаёмства не толькі з выдатнымі дзеячамі беларускай культуры, але і з палітыкамі тых часоў – Машэравым, Брэжневым, Кісялёвым, Гарбачовым і тым, КАГО-НЕЛЬГА-НЕ НАЗЫВАЦЬ…


Шчыра дзякую ўсім чальцам АГП, якія ўжо ахвяравалі сродкі, і не менш шчыра буду рады ўсім, хто зробіць гэта зараз.

Раю па «тэхнічных» пытаннях звяртацца ў выканкам АГП па адрасе: г. Мінск, вул. В. Харужай, 22-1701 (17-ы паверх), тэл. (17) 289-50-09

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.