Сябры і кіраўніцтва АГП віншуюць палітвязня, праваабаронцу Алеся Бяляцкага з Днём народзінаў!
“Алесь Бяляцкі сёння заставіў сотні, а можа і тысячы людзей сесці за стол, узяць ручку і ў той ці іншай форме напісаць віншаванні. І гэта не выпадкова, таму што ён стаў сімвалам новай Беларусі, – кажа лідэр АГП Анатоль Лябедзька. – Жадаю яму захаваць усе тыя пазітыўныя якасці, якімі ён валодае, якія дапамагаюць яму выжыць у беларускіх турмах і найхутчэйшай свабоды. У яго вельмі добрая пазітыўная біяграфія. Ён – рэальны прыклад для маладых беларусаў: як чалавек, які мае грамадзянскую пазіцыю, як чалавек, які значную частку самаго сябе аддаў на тое, каб дапамагаць людзям. Так што, мы гаворым сёння: “Алесь, трымайся. Мы цябе чакаем. У нас усё наперадзе!”