A+ A A-


Ярашук: Мы толькі ў самым пачатку крызісу

Оцените материал
(3 голосов)

У беларускай прамысловасці няма будучыні.

Адзін з прамысловых гігантаў - завод «Атлант» - спыніў сваю працу. Якая сітуацыя складваецца на прамысловым рынку Беларусі, аналізуем разам з лідарам Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандрам Ярашуком, паведамляе «Белсат».

- Сітуацыя на «Атланце» - не першы, і хачу запэўніць - не апошні такі выпадак у Беларусі. Усё гэта наступствы вострага сацыяльна-эканамічнага крызісу. Нашы ўлады пастаянна сцвярджаюць, што вінаватая ва ўсім Расея і сусветны эканамічны крызіс. А мы дадаем, што яшчэ больш вінаватыя беларускія ўлады, якія, уласна кажучы, і давялі сітуацыю да гэтага стану. Наша прадукцыя не знаходзіць сабе месца на рынку з прычыны сваёй неканкурэнтаздольнасці. А калі з'явіліся праблемы на расейскім рынку, калі ён не стаў прымаць у ранейшых аб'ёмах беларускую прадукцыю - праблемы нашай ўнутранай эканамічнай палітыкі абвастрыліся да такога стану, што МАЗ запрацаваў паводле скарочанага графіку, і МТЗ, і «Гомсельмаш», і цэлы шэраг прадпрыемстваў. І тое ж самае адбываецца цяпер з «Атлантам». Запэўніваю вас: хутка мы пачуем назвы новых прадпрыемстваў.

- Якія ў такім выпадку можна даць прагнозы для беларускай эканомікі і прамысловасці ў прыватнасці?

- Я б сказаў, вельмі несуцяшальныя. Таму што мы толькі ў самым пачатку ўключэння ў сацыяльна-эканамічны крызіс, які з'яўляецца вынікам банкруцтва эканамічнай палітыкі і эканамічнага курсу, які працягваецца цэлых дваццаць гадоў. Гаворка ж ідзе толькі пра спадзяванні беларускіх уладаў, што вось-вось ажыве расейскі рынак. Гэта што - стратэгія? А калі расейскі рынак не ажыве? А калі ажыве і не запатрабуе беларускай прадукцыі? А мы можам судзіць і так. Лядоўня таго ж «Атланта» каштуе столькі ж, колькі «Bosch». Пры тым, што якасць беларускіх лядоўняў, напэўна, усё ж такі горшая. На вялікі жаль. Тое ж датычыцца і трактароў, і грузавых аўтамабіляў, і камбайнаў, і ўсяго астатняга. Таму мы можам казаць, што няма будучыні ў беларускай прамысловасці.

- Работнікі падчас прастою атрымліваюць 2/3 свайго заробку. Ці дапамогуць такія захады палепшыць сітуацыю? Можа, варта зрабіць штосьці яшчэ?

- Тое, што яны атрымліваюць 2/3 заробку - з аднаго боку, накшталт, нядрэнна. Але на самой справе гэта дапамагае гэтак жа, як укол цяжкахворым. Ён не здымае праблемы. Калі яны працуюць і вырабляюць лядоўні, ці трактары, і потым іх гоняць на склад, работнікі проста праядаюць вось гэтыя абаротныя сродкі. Гэта робіць яшчэ больш пагрозлівай перспектыву для гэтых прадпрыемстваў і для эканомікі агулам.

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.