ОГП



Юры Хашчавацкі: Я хацеў бы зняць фінал Лукашэнкі

Оцените материал
(11 голосов)

Якім можа быць новы дакументальны фільм пра беларускага дыктатара?


Пра гэта «Радыё Рацыя» распавёў кінарэжысёр Юры Хашчавацкі:

- Я даўно сфармуляваў, пра што хацеў бы здымаць у сувязі з Лукашэнкам - гэта фінал, канец. З пункту гледжання мастака - гэта будзе вельмі цікава.

Як гэта ўсё будзе адбывацца. Вось сёння, здымаць няма пра што, можна зняць пра тое, як тыраняць чарговых людзей. Ішоў адзін вярблюд, ішоў другі вярблюд, караван ідзе і ўсё, а змяненняў ніякіх, кульмінацый, таго, на чым грунтуецца драматургія - не існуе.

Юры Хашчавацкі з'яўляецца аўтарам аднаго з першых дакументальных фільмаў-даследаванняў, прысвечанага прыходу да ўлады Лукашэнкі "Звычайны прэзідэнт".