A+ A A-


Лінас Лінкявічус: БелАЭС становіцца праблемай усяго рэгіёну

Оцените материал
(8 голосов)
Лінас Лінкявічус Лінас Лінкявічус

Міністр замежных спраў Літвы адзначыў неабходнасць салідарнасці краін Балтыі ў дачыненні да БелАЭС.


29 лістапада на агульным пасяджэнні Балтыйскай Асамблеі і міністраў замежных спраў краін Балтыі ў Рызе міністр Лінас Лінкявічус адзначыў неабходнасць салідарнасці краін Балтыі ў дачыненні да небяспечнай беларускай атамнай энэргіі, паведамляе МЗС Літвы.


«Праз праблемы з бяспекай Астравецкая атамная электрастанцыя становіцца праблемай усяго рэгіёну. Мы будзем працягваць даводзіць да агульнага ведама ўсе праблемы ядзернай бяспекі і аховы навакольнага асяроддзя, патрабуючы міжнароднай адказнасці, і будзем імкнуцца да агульнай пазіцыі Еўрапейскага Звязу ў гэтых пытаннях», - заявіў літоўскі міністр.

Падчас пасяджэння была прынятая агульная заява Балтыйскай рады, у якой утрымліваецца традыцыйны агляд супрацоўніцтва Літвы, Латвіі і Эстоніі, а краіны Балтыі абавязваюцца імкнуцца да таго, каб ядзерныя станцыі па суседстве з ЕЗ адпавядалі высокім міжнародным стандартам бяспекі.



Апошнія навіны

Архіў навінаў

Рассылка

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.