ОГП



Сярэдні заробак у заходніх землях Нямеччыны вырас да € 3339

Оцените материал
(8 голосов)

У некаторых рэгіёнах краіны можна зарабіць яшчэ больш.


Паводле інфармацыі Федэральнага агенцтва працы, узровень заробкаў у розных рэгіёнах Нямеччыны значна адрозніваецца. Супрацоўнікі ва ўсходніх землях ФРГ зарабляюць істотна менш, чым іх заходнія калегі, паведамляе ў пятніцу, 3 жніўня, dpa са спасылкай на звесткі, прадастаўленыя агенцтвам у адказ на запыт дэпутатаў Левай партыі, піша dw.com.

Па звестках на 31 снежня 2017 года, сярэдні ўзровень заробкаў ва ўсходніх землях, уключаючы Берлін, складае 2600 еўра, у заходніх - 3339 еўра. Найбольш нізкі сярэдні заробак зафіксаваны ў саксонскай акрузе Гёрліц – 2 183 еўра брута, то бок, да выліку падаткаў і збораў, найбольш высокі – 4 635 еўра - у баварскім Інгальштаце.

На апошнім месцы Мекленбург - Пярэдняя Памеранія, на першым - Гамбург

Калі параўноўваць адпаведныя паказчыкі федэральных зямель, на першым месцы знаходзіцца Гамбург (3619 еўра), за ім ідуць Бадэн-Вюртэмбэрг (3 546 еўра) і Hessen (3494 еўра). Апошнія тры пазіцыі ў гэтым спісе займаюць Саксонія (2479 еўра), Цюрынгія (2459 еўра) і Мекленбург - Пярэдняя Памеранія (2391 еўра).

Сярэдні ўзровень месячнага заробку ў Нямеччыне складае 3 209 еўра, паведамляе далей dpa. Годам раней гэты ж паказчык быў крыху ніжэйшым – 3 133 еўра.